14-гадовы хлопчык здольны паварочваць галаву на 180 градусаў (відэа)
14-гадовы Мухамед Самір з Пакістана здольны паварочваць галаву на 180 градусаў пры дапамозе рук. Відэа таго, як ён гэта робіць, з’явілася на YouTube. Сцвярджаецца, што хлопчык навучыўся паварочваць галаву ў выніку доўгіх трэніровак. А падштурхнуў яго на заняткі галівудскі фільм жахаў, у якім ён убачыў падобныя маніпуляцыі акцёра з галавой. Там гэта былі відавочна спецэфекты, а Мухамед Самір з дапамогай рэгулярных трэніровак паварочвае галаву ў рэальнасці.
Маці хлопчыка спрабавала яму забараніць выконваць практыкаванні з галавой, але ў выніку прыйшла да высновы, што гэта “божы дар”. З-за хваробы бацькі Мухамед кінуў вучобу і зарабляе выступленнямі ў складзе танцавальнага гурта, інфармуе сайт ria.ru.