15-гадовы гітарыст з Мінска завершыць "Джазавыя вечары 2017"

15-гадовы гітарыст з Мінска завершыць "Джазавыя вечары 2017"

24 чэрвеня ля мінскай Ратушы адбудзецца фінальны канцэрт фестывалю "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ". Разам з Клівам Джонсам (ЗША), Набілем Хемірам (Туніс), Premier Orchestra (Беларусь) і іншымі музыкамі завяршаць пяты сезон праекта будзе юны гітарыст Улад Кучынскі. Хлопец займаецца музыкай з 8 гадоў. Любімымі гітарыстамі Улад называе Стыва Уая, Джорджа Бэнсана і Джо Сатрыяні. Прычым, са Стывам Уаем ён граў у Мінску ў 2013 годзе.

 

Акрамя Улада Кучынскага, у завяршаючым фестываль джэм-сэйшане знакамітую п’есу "Караван" Элінгтана і Цізола выканаюць усе ўдзельнікі фінальнага канцэрта, а таксама музыкі з розных гарадоў Беларусі: Раман Волазнеяў (вакал, Мінск), Андрэй Ускоў (гітара, Віцебск), Андрэй Церабеж (саксафон, Мінск), Іван Барысаў (гітара, Салігорск), Максім Ласкутоў (трамбон, Мінск), Яўген Казак (саксафон, Гомель), Сяргей Жамчужны (тэнар-саксафон, Магілёў). Адмысловы госць джэма ― Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Шчарыца (труба).


Пачатак канцэрта ў 20:00. Уваход вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі