18:32 Лукашэнка наведвае Арабскія Эміраты
У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах адбылася сустрэча на вышэйшым узроўні. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Арабскай дзяржавы шэйх Халіфа бен Заід Аль Нахаян абмеркавалі перспектывы развіцця кантракту ў інвестыцыйнай сферы, а таксама магчымасці пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Падчас афіцыйнага
візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
падпісаны шэраг міжурадавых дамоў.
Дамову паміж урадам нашай краіны і ўрадам
Эміратаў аб паветраных зносінах падпісалі міністр транспарта і камунікацый Уладзімір
Сасноўскі і міністр развіцця дзяржаўнага сектара Султан бэн Сайд аль-Мансуры.
Таксама былі падпісаныя дамовы аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і аб
супрацоўніцтве паміж Белдзяржуніверсітэтам і Універсітэтам Эміратаў. Быў
падпісаны і мемарандум паміж міністэрствамі ўнутраных справаў аб паразуменні і
супрацоўніцтве ў сферы бяспекі.
Мэр Мінска Міхаіл Паўлаў і кіраўнік
дэпартамента муніцыпалітэтаў і сельскай гаспадаркі Абу-Дабі Джован Салем
аль-Дахеры падпісалі дамову аб устанаўленні дружалюбных сувязяў паміж сталіцамі
дзвюх краін, паведамляе “Інтэрфакс”.