24 гадзіны абдымашак з дрэвам і кот-падарожнік — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Кот Шота знік яшчэ ў студзені 2022 года, праз два гады яго знайшлі за 3000 км ад дома. Як пухнаты здзейсніў такі доўгі шлях, ніхто не ведае, але яго гаспадары шчаслівыя з ім уз'яднацца.

Пра гэта і не толькі чытайце ў нашай штодзённай падборцы міжнародных навін.


 

У ЗША згубленага ката знайшлі за 3000 км ад дома праз два гады

Ката з амерыканскага штата Тэхас знайшлі ў Масачусэтсе праз два гады пасля знікнення. Ніхто не ведае, як жывёліна апынулася так далёка ад дома.

Кот Шота знік з дому ў Тэхасе ў студзені 2022 года, падчас моцнага пахаладання. Праз два гады знясіленага гадаванца знайшоў жыхар Масачусэтса і вырашыў аднесці яго ў прытулак.

Супрацоўнікі арганізацыі знайшлі ў Шота чып, адсканавалі яго і звязаліся з гаспадыняй гадаванца Карлай. Калі яна ўбачыла званок з іншага штата, то спачатку вырашыла, што гэта спам, і нават не хацела адказваць.

На шчасце, Карла ўсё ж адказала на званок і ў хуткім часе паехала па Шота. Паездка ў адзін канец з Тэхаса да Масачусэтса заняла ў яе 26 гадзін.

Карла расказала, што Шота — яе першы і адзіны кот. Яна страшна сумавала па ім і не верыла, што зноў зможа яго ўбачыць.

"Ніхто, акрамя Шота, ніколі не даведаецца, як ён дабраўся да Масачусэтса, што перажыў і каго сустрэў на сваім шляху. Гэтая прыгода назаўжды застанецца яго таямніцай", — напісалі супрацоўнікі прытулку ў пасце, дадаўшы, што для іх стала вялікім гонарам вярнуць любімца ў сям'ю пасля "такога доўгага расстання".

 

Францыя хоча забараніць смартфоны ў школах

Прыкладна дзвесце навучальных устаноў Францыі з гэтага года ўвялі "лічбавую змену": пра эксперыментальную забарону вучням карыстацца мабільнымі тэлефонамі, прычым не толькі на ўроках, але і на перапынках, паведамляе Euronews.

Аўтары ідэі сцвярджаюць, што гэта дапаможа канцэнтрацыі ўвагі на занятках і знізіць шанцы кібербулінгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі