29 лістапада ў Мінску збяруцца міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі"
29 лістапада ў Мінску збяруцца міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі" (Германіі, Украіны, Расіі і Францыі). Ініцыятарамі чарговай сустрэчы сталі міністры замежных спраў Францыі і Германіі. Пра гэта стала вядома 23 лістапада. Беларускі бок адразу ж заявіў, што гатовы стварыць "усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага правядзення такой сустрэчы".
Мяркуецца, што міністры абмяркуюць у Мінску "дарожную карту" па рэалізацыі мінскіх пагадненняў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.