33 гады таму "Пагоня" і БЧБ-сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі
Бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным у 1991-1995 гадах
33 гады таму, 19 верасня 1991 года, з ініцыятывы Апазіцыі БНФ Вярхоўны Савет зацвердзіў у якасці дзяржаўных сімвалаў герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг. Парламент таксама прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь (раней — БССР).
Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" захоўвалі статус дзяржсімвалаў 3 гады і 8 месяцаў, пакуль Аляксандр Лукашэнка не правёў 14 мая 1995 года рэферэндум і дамогся адмены вераснёўскай пастановы 1991-га.
Пад бел-чырвона-белым сцягам праходзілі масавыя вулічныя акцыі ў Беларусі ў 2020-м. Пад ім ва Украіне ваююць супраць расійскіх акупантаў беларускія добраахвотнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.