35 гадоў таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай
![Беларускія словы на імправізаванай дошцы / фота мае ілюстрацыйны характар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/dsc_0714.jpg.webp?itok=N1cyaGsI)
Беларускія словы на імправізаванай дошцы / фота мае ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё
35 гадоў таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай. Гэта адбылосоя 26 студзеня 1990 года, калі Вярхоўны Савет БССР адзігаллосна прыняў закон "Аб мовах".
“Мова — не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова — жыве народ”, — такімі словамі пачынаўся гэты дакумент.
Закон павінен быў спыніць русіфікацыю Беларусі. Ён стаў падставай для пашырэння беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця. З’явілася літаратура на беларускай мове — не толькі Быкаў і Караткевіч, але, да прыкладу, розныя коміксы, часопісы. Гарады і вёскі атрымалі беларускамоўныя шыльды.
Працэс працягваўся ўжо ў незалежанай Беларусі да 1995 году, пакуль Лукашэнка не правёў рэферэндум і не зрабіў рускую мову другой дзяржаўнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.