500 тысяч! Сабрана паўмільёна еўра на дапамогу палітвязням

Той самы момант! Скрын з сайта salidarnasc.com

Той самы момант! Скрын з сайта salidarnasc.com

На дапамогу беларускім палітзняволеным і іх сем'ям сабрана 500 тысяч еўра. Сбор сродкаў працягваецца да 23:59 30 ліпеня. Заданаціць можна праз сайт salidarnasc.com.

Грошы збіраюцца ў межах марафону "Нам не ўсё адно". Надоечы да акцыі далучыліся больш за 20 беларускіх незалежных медыя і праваабарончых і грамадскіх ініцыятыў, зладзіўшы 12-гадзінны стрым. 

Пасля заканчэння марафону мае сабрацца назіральная рада з прадстаўнікоў медыя. Яны вырашаць, як размеркаваць грошы паміж арганізацыямі-ўдзельніцамі марафону, а тыя, у сваю чаргу, накіруюць сабраныя сродкі сем'ям палітзняволеных. Праз некаторы час арганізацыі маюць адсправаздачыцца, куды пайшлі гэтыя сродкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі