Абранае слова 2019 года
Рэдакцыя Оксфардскага слоўніка вызначыла слова 2019 года. Гэта выраз "climate emergency" ("надзвычайная кліматычная сітуацыя"), інфармуе zviazda.by.
Сёлета ў свеце рэзка ўзрасла колькасць выпадкаў ужывання гэтага выказвання. "Надзвычайную кліматычную сітуацыю" згадвалі больш чым у 100 разоў часцей, чым у мінулым годзе.
Оксфардскі слоўнік згадаў і іншыя папулярныя словазлучэнні, звязаныя з кліматам: "climate crisis" ("кліматычны крызіс"), "climate action" ("барацьба са зменай клімату"), "climate denial" ("адмаўленне змяненняў клімату"), "ecocide" ("экацыд"), "eco-anxiety" ("экалагічная трывога") і "extinction" ("выміранне").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.