Аб'яўленыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
2 кастрычніка аб'яўленыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2018 год. Амерыканец Артур Эшкін, француз Жэрар Муру і канадка Донна Стрыклэнд былі адзначаныя за наватарскія вынаходніцтвы ў галіне лазернай фізікі. Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне.
3 кастрычніка абвесцяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі. Сума прэміі сёлета складае каля 940 тысяч долараў.
BREAKING NEWS⁰The Royal Swedish Academy of Sciences has decided to award the #NobelPrize in Physics 2018 “for groundbreaking inventions in the field of laser physics” with one half to Arthur Ashkin and the other half jointly to Gérard Mourou and Donna Strickland. pic.twitter.com/PK08SnUslK
— The Nobel Prize (@NobelPrize) 2 октября 2018 г.