Адменены канцэрт гурта "Краски" ў Мінску
Канцэрт гурта "Краски", які мусіў адбыцца 24 лютага, знаходзіцца пад пытаннем. З сацсетак знікла рэклама імпрэзы, а на сайце bezkassira.by, дзе з'явіліся квіткі, цяпер можна ўбачыць вось такую абвестку:
Арганізатары канцэрта абяцалі прывезці ў Мінск "залаты склад" гурта, які б выканаў усе хіты. Але прадзюсар Аляксей Воранаў, аўтар песень, якія зрабілі "Краски" вядомымі, выказаўся супраць гэтага канцэрта. Воранаў заявіў, што не дазваляе махлярам спяваць песні, аўтарскія правы на якія належаць яму.
Нягледзячы на гэта, Мінгарвыканкам выдаў арганізатарам канцэрта гастрольнае пасведчанне.
У мінулую пятніцу відэазварот з нагоды сітуацыі запісала Аксана Кавалеўская, вакалістка гурта "Краски" з 2001 па 2006 год. Яна заклікала сваіх прыхільнікаў байкатаваць канцэрт, а арганізатараў — спыніць супрацоўніцтва з фэйкавымі "Красками". Па словах Кавалеўскай, Вольга Гусева, якая мусіла спяваць у Мінску, ніколі не была салісткай гурта:
Арганізатары канцэрта ў размове з Еўрарадыё ўстрымаліся ад каментарыяў.