Адміністрацыя Фэйсбука не дала інфармацыі беларускім сілавікам

Адміністрацыя Фэйсбука не дала інфармацыі беларускім сілавікам

Фэйсбук апублікаваў інфармацыю аб запытах розных краін. У 2015 годзе ўлады Беларусі рабілі адзін запыт аб прадстаўленні даных пра карыстальніка. Фэйсбук па гэтым запыце ніякай інфармацыі не даў.

"Мы адказваем на сапраўдныя запыты, якія датычаць крымінальных спраў. Кожны запыт мы правяраем на наяўнасць прававой дастатковасці, і мы не адказваем на занадта шырокія і расплывістыя пытанні", — паведамляе адміністрацыя сацсеткі.

Раней па інфармацыі Фэйсбука Беларусь не рабіла ніякіх запытаў, і гэта першая спроба атрымаць інфармацыю пра карыстальніка. Напрыклад, украінскія ўлады за ліпень-снежань 2015 года зрабілі 9 запытаў і па чатырох атрымалі інфармацыю.

Адміністрацыя Фэйсбука не дала інфармацыі беларускім сілавікам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі