"Адрывайся ды крычы". Гурт "Папёнкинz band" абвясціў пра вяртанне

"Адрывайся ды крычы". Гурт "Папёнкинz band" абвясціў пра вяртанне

Гурт "Папёнкинz band" абвясціў пра вяртанне. Легенда хардкора канца 90-х аднаўляе рэпетыцыі пасля 16 гадоў цішыні.

"Сустрэліся, і вырашылі прыгадаць былое. Было добра — а вырашылі зрабіць яшчэ лепш", — лаканічна каментуе рэюніан лідар "Папёнкинz band" Арцём "Дэйв" Рукдкоўскі.

На дзіва, за 16 гадоў ніхто з музыкаў не паклаў інструменты на палічку. "Дэйв", напрыклад, вакаліст цяжкога гурта VerSus7. Стары-новы "Папёнкинz band" будзе існаваць паралельна з асноўнымі праектамі хлопцаў. Хаця яшчэ паглядзім, што будзе асноўным!

"Арцём "Фунт" — наш другі вакаліст — з'ехаў з краіны, але з музыкай таксама не падвязваў. Ён жыве ў Расіі і грае не такую музыку, як мы гралі, а больш хіп-хоп, рага. Максім Самас займаецца электроннай музыкай, перайшоў ад цяжаляка. Бубнач Андрэй Малашанка грае ў поп-рок гурце Open Space. А басіст Лёша, як і я, грае цяжкую музыку — у гурце “РИКОШЕТ”", — распавядае Арцём Рудкоўскі.

"Адрывайся ды крычы". Гурт "Папёнкинz band" абвясціў пра вяртанне
"Папёнкинz band". Фота з суполкі гурта "ВКонтакте"

Досвед, атрыманы ў іншых жанрах, прыйдзецца ў новым "Папёнкинz band" да месца. "Натуральна, хацелася б, каб падцягнулася "старая гвардыя" фанатаў. Гэта людзі нашага ўзросту, салідныя і з такімі ж жывоцікамі, як і ў нас, — жартуе "Дэйв". — Але мы не хочам таптацца на месцы і выязджаць толькі за кошт старой праграмы. Ужо амаль гатовыя дзве новыя рэчы, трэцяя на падыходзе. А што да размоваў, што наш жанр састарэў — дык у свеце ўсё рухаецца па коле. Альтэрнатыва і рэпкор ізноў набіраюць абароты".

У сваёй суполцы "ВКонтакте" гурт абяцае, што хутка будзе "шмат навінаў". Чакаем!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі