Афіцэра-артылерыста пачнуць судзіць за "здраду дзяржаве"

Антон Чарамных 

Антон Чарамных  / "Звязда"

Намесніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць 15 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Сяргей Кацар, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Чарэмных абвінавачваюць у "здрады дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Яму пагражае да 20 гадоў зняволення.

Пра тое, што з пачатку лютага 2023 года ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, расказаў праваабаронцам былы зняволены. Абставіны справы невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі