Затрыманы афіцэр-ідэолаг з 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады

Антон Чарамных / "Звязда"
Антон Чарамных / "Звязда"

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных. Ён быў намеснікам камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай працы 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі.

З пачатку лютага ён знаходзіцца ў СІЗА. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго, сярод іншага, абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве". Але абставіны справы невядомыя. Каля года таму Чарамных расказваў журналістам "Звязды", што ў яго групу ідуць служыць з ахвотай, але аднак аднаго жадання мала, патрэбны яшчэ матэматычны склад розуму. Нягледзячы на вайну ва Украіне, сітуацыя ў вайсковым злучэнні спакойная і бацькі прызыўнікоў не хвалююцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі