Афіцыйныя акцыі да трэцяй гадавіны выбуху ў метро не плануюцца

Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на чыноўнікаў Мінгарвыканкама, дапамогу ў памеры 450 тысяч рублёў (тры базавыя велічыні) атрымаюць сем'і, у якіх ёсць непрацуючыя пенсіянеры.



Афіцыйна дапамога вылучаецца "на набыццё кветкавай прадукцыі". Аднак, кажуць у Мінгарвыканкаме, выкарыстаць дапамогу людзі змогуць так, як палічаць патрэбным.


 
Нагадаем , 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро на станцыі "Кастрычніцкай" адбыўся тэракт. У выніку яго загінулі 15 чалавек, 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. У арганізацыі тэракту абвінавацілі токара і электрыка з Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. 30 лістапада 2011-га суд прысудзіў абодвух да смяротнай кары. 17 сакавіка 2012 года стала вядома, што іх смяротныя прысуды выкананыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі