Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі па ўсёй Еўропе
Акцыі салідарнасці з Беларуссю 7 лютага прайшлі па ўсёй Еўропе. Іх мэтай было выказванне падтрымкі 228 беларускім палітвязням і тысячам пратэстоўцаў, якія працягваюць змагацца за свабоду. З ініцыятывай правядзення ў нядзелю акцый выступіла Святлана Ціханоўская. Яе падтрымала і беларуская дыяспара, і краіны Еўропы. Вулічныя акцыі адбыліся і ў Беларусі — і ў Мінску, і ў рэгіёнах.
Вялікая акцыя салідарнасці прайшла ў Варшаве. Акцыі адбыліся ў Вільні, Гданьску, Лісабоне, Тарту, Вене, Мілане, Кіеве, Маскве, Осла і шматлікіх іншых гарадах.
Знакавыя будынкі ў многіх краінах ЕС былі падсвечаны бел-чырвона-белымі колерамі.
OTD our hearts go White-Red-White. We stand with you, people of Belarus! #standwithbelarus #ZyvieBelarus @Tsihanouskaya pic.twitter.com/cLe1OrgYRR
— Gitanas Nausėda (@GitanasNauseda) February 7, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.