У Варшаве на вялікай акцыі салідарнасці з беларусамі выступіў Павел Латушка
7 лютага на вялікай акцыі салідарнасці з беларусамі, якая праходзіць у Варшаве, выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка. Яго прамова была кароткай і натхняльнай:
"Мы ідзем шырокай дарогаю да нашай свабоды, да свабоды вольнай Беларусі. Новай Беларусі. І як бы нам ні было цяжка ў гэтыя хвіліны, гэтыя месяцы... Ужо, нажаль, месяцы... Мы ведаем, што мы ідзем з вамі разам. Разам ідзем да дабра, да светлай будучыні.
Мы, беларусы, аб’яднаныя. Мы аб’яднаныя ў жаданні жыць у новай вольнай краіне. У гэты дзень мы павінны ўзгадаць усіх тых, хто знаходзіцца за кратамі, каго катуе рэжым, катуе штодня. У гэтую хвіліну, у гэтае імгненне нехта ізноў арыштаваны, нехта знаходзіцца за кратамі, нехта пакутуе. Але ён церпіць і разумее, што мы з ім".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.