Ахоўную кампанію "Гардсэрвіс" узначаліў целаахоўнік Лукашэнкі

Юрый Альшэўскі

Юрый Альшэўскі / Бюро

Целаахоўнік Лукашэнкі стаў кіраўніком ахоўнай кампаніі "Гардсэрвіс" — структуры, звязанай з Віктарам Шэйманам, піша "Бюро".

Юрый Альшэўскі ўжо 20 гадоў ахоўвае Лукашэнку. Фірма "Гардсэрвіс", якую ён узначаліў, — першая і адзіная, якая мае спецдазвол набываць, захоўваць і перадаваць супрацоўнікам як цывільную, так і баявую зброю.

Гэта ўжо трэці дырэктар "Гардсэрвіса": раней ёй кіравалі Яўген Чанаў і Уладзімір Арэх.

Менавіта праз асобу Чанава выданню Еўрарадыё ўдалося выявіць сувязь паміж "Гардсэрвісам", кіраўніцтвам спраў Лукашэнкі і найбліжэйшым ягоным паплечнікам Віктарам Шэйманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі