Алексіевіч вернецца ў Мінск 15 снежня. У сацсетках прапануюць сустрэць

Алексіевіч вернецца ў Мінск 15 снежня. У сацсетках прапануюць сустрэць

Першая беларуская нобелеўская лаурэатка Святлана Алексіевіч вяртаецца з цырымоніі ўзнагароджвання 15 снежня рэйсам “Белавія” са Стакгольма. Самалёт павінен прызямліцца ў Нацыянальным аэрапарце Мінск у 16.35, нумар рэйса В2 0856.

“Ніхто ж не сумняваецца, што сустрэчы на дзяржаўным узроўні не плануецца? Так што прыйдзецца самім арганізавацца. Давайце не падкачаем, сустрэнем нашу гераіню як мае быць!” — прапаноўваюць карыстальнікі сацсетак.

Святлана Алексіевіч стала першай грамадзянкай Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію. Дзяржаўныя СМІ не транслявалі цырымонію ўзнагароджвання ў жывым эфіры, абмежаваліся інфармацыйнымі паведамленнямі. Міністэрства культуры Беларусі павіншавала лаўрэатку тэлеграмай.

Алексіевіч: Наша рэвалюцыя не перамагла, але яе героі ў нас ёсць (відэа)

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі