Аляксандр Глеб у Мінску сустрэўся з Арсенам Венгерам (фота)

Аляксандр Глеб у Мінску сустрэўся з Арсенам Венгерам (фота)

Аляксандр Глеб у Мінску ў гатэлі сустрэўся з галоўным трэнерам лонданскага “Арсенала” Арсенам Венгерам. Англійскі клуб сёння правядзе на “Барысаў-Арэне” матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы з БАТЭ (пачатак а 20-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 2”). “Было здорава зноў сустрэцца з вялікім трэнерам!!! Нібыта і не сыходзіў з “Арсенала”, напісаў футбаліст у каментарыі да фота на сваёй старонцы ў Instagram.

Як вядома, у “Арсенале” Глеб гуляў у 2005-2008 гадах. Гэта быў пік кар’еры футбаліста. Аднак ён не ўтрымаўся перад спакусай — пагадзіўся на прапанову перайсці ў лепшы ў той час клуб свету — “Барселону”. Аднак замацавацца ў асноўным складзе беларус не змог. Пасля гэтага ён ужо гуляў толькі за клубы-сераднякі Германіі, Турцыі, Англіі, Расіі. Некалькі разоў вяртаўся ў БАТЭ. Хацеў згуляць у складзе барысаўчан Глеб і сёлета, яму вельмі хацелася выйсці на поле ў матчы з “Арсеналам”. Але БАТЭ паведаміў, што ў яго паслугах не мае патрэбы.

Напярэдадні сустрэчы з Глебам Венгер казаў, што спытае ў яго, чым ён займаецца і ці шчаслівы ён. Галоўны трэнер “Арсенала” таксама прызнаўся, што на месцы беларускага футбаліста застаўся б у камандзе і не сыходзіў у “Барселону”. “Ён гуляў на той жа пазіцыі, што і Леа Месі. А выцесніць Месі са складу было немагчыма”, адзначыў Арсен Венгер.

Нас с дочей тоже ждали подарки от Арсенала

Публикация от alex (@alexgleb)

Подарок на память

Публикация от alex (@alexgleb)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі