Аляксандр Лукашэнка расказаў пра яшчэ адну сваю прафесію

Фота Reuters
Фота Reuters

На прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі расійскіх СМІ кіраўнік беларускай дзяржавы згадаў пра тое, што раней захапляўся фатаграфіяй, паведамляе sputnik.by.

"Я ж былы фатограф", — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка мае гістарычную і эканамічную адукацыю. У лютым 2018 года ён расказваў, што найвыдатнейшым часам свайго жыцця лічыць гады работы ў вёсцы.

"У сваім жыцці, стаўшы прэзідэнтам і да гэтага, я бачыў вельмі многае. Я паспрабаваў у сваім жыцці вельмі многае. Але самыя выдатныя мае гады — гэта праца ў вёсцы. Паверце, гэта самая цяжкая праца, гэта самая складаная і цяжкая прафесія".

У 2014-м кіраўнік краіны казаў, што "хакеем захапляўся ад бяды", а на самай справе па прафесіі ён футбаліст.

"Мяне часам падкрытыкоўваюць, маўляў, сам захапляецца хакеем і пляцовак гэтых набудаваў па ўсёй краіне. Я ўжо даўно казаў, што захапляюся хакеем ад бяды. Я па прафесіі — футбаліст, я ўсё жыццё гуляў у футбол, але калі траўмаваўся, і мне паўкалена выразалі, то ўжо скакаць на гэтым нават мяккім полі цяжка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі