Андрэй Чэпа звольніўся з АБФФ, свой ліст ён скончыў словамі "Жыве Беларусь!"

Андрэй Чэпа звольніўся з АБФФ, свой ліст ён скончыў словамі "Жыве Беларусь!"

З Беларускай федэрацыі футбола звольніўся кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання Андрэй Чэпа, паведамляе "Трыбуна". Ён напісаў заяву аб звальненні на ўласнае жаданне, зрабіў рассылку па карпаратыўнай электроннай пошце. Свой ліст Чэпа скончыў словамі "Жыве Беларусь!".

Андрэй Чэпа ачоліў дэпартамент у траўні 2019 года, змяніў на гэтай пасадзе Алега Чыкуна. Ён ужо працаваў у АБФФ, у тым ліку і на пасадзе кіраўніка прэс-службы.

"Гэта быў вельмі цяжкі крок для мяне, але падрабязна каментаваць яго я пакуль не гатовы, кажа Чэпа ў каментары "Нашай ніве". — Думаю, што трэба ўзяць паўзу і сабрацца з думкамі".

Восенню 2020-га з Мінспорту звольнілі дачку Андрэя Чэпы Юлію. "Сорамна, што ўвогуле мела дачыненне да гэтай арганізацыі", — так каментавала яна тады сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі