Андрэй Шорац будзе зацверджаны на сесіі Мінгарсавета 10 лістапада
На пасаду кіраўніка Мінгарвыканкама Шорца паставілі, бо ён не мае вялікіх сувязяў у сталіцы.
10 лістапада Мінгарсавет правядзе сесію, на якой зацвердзяць Андрэя Шорца ў якасці старшыні Мінгарвыканкама. Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў, калі прадстаўляў актыву горада новага кіраўніка.
Па словах Кабякова, якія перадае БЕЛТА, не павінна быць ніякіх паўзаў паміж кіраўніцтвам Мікалая Ладуцькі і Андрэя Шорца. Дарэчы, на сесіі 10 лістапада самому Ладуцьку ўрачыста падзякуюць за працу на пасадзе старшыні МІнгарвыканкама.
Па словах Кабякова, адным з крытэраў пры выбары кандыдатуры новага кіраўніка сталіцы было тое, што ён некарэнны мінчук. "Ён не мае нейкіх складзеных пазаслужбовых сувязяў з прадстаўнікамі горада, якія ўжо даўно працуюць", — сказаў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.
Фота — mjkx.gov.by