Апазіцыянер Мікалай Статкевіч выйшаў з турмы на Акрэсціна

Апазіцыянер Мікалай Статкевіч выйшаў з турмы на Акрэсціна

Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч выйшаў на волю пасля пяці сутак, якія ён правёў у турме на завулку Акрэсціна. Яго арыштавалі напярэдадні 1 траўня — на гэта дзень палітык абвясціў правядзенне несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

"Аўтобус прыпыніўся, кінуліся людзі да мяне, зацягнулі ў мікрааўтобус. Адразу адвезлі на Акрэсціна. Сказалі: вы асуджаны. Прынеслі пастанову, што 7 красавіка я быў асуджаны на пяць сутак", — распавёў Статкевіч у эфіры Радыё "Свабода" падрабязнасці свайго затрымання.

Палітык пазітыўна ацаніў звесткі пра тое, што на акцыю 1 траўня выйшлі некалькі соцень чалавек. "Цудоўна! Гэта значыць, у мяне ёсць шанцы заставацца на свабодзе, бо гэта не дапамагае", — пракаментаваў Статкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі