Аперацыя па бяспецы пахавання Лізаветы II — найбуйнейшая ў брытанскай гісторыі
Аперацыя па бяспецы пахавання Лізаветы II — найбуйнейшая ў гісторыі Вялікабрытаніі, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Прадстаўнік лонданскай паліцыі заявіў, што праводзіцца "неверагодна складаная" паліцэйская аперацыя, якой дагэтуль не было. Па маштабе яна пераўзыходзіць Алімпіяду 2012 года ў Лондане. Тады бяспекай штодня займалася каля 10 тысяч паліцэйскіх.
Па стане на раніцу 16 верасня за розныя парушэнні былі затрыманыя 34 чалавекі. Пратэстоўцаў сярод іх не было.
Брытанская каралева Лізавета II памерла 8 верасня на 97-м годзе жыцця. На троне яна была з лютага 1952-га.
Пахаванне Лізаветы II прызначана на 19 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.