Апостальскі нунцый не выключае візіту Папы Рымскага ў Беларусь

Апостальскі нунцый не выключае візіту Папы Рымскага ў Беларусь

Апостальскі нунцый архіепіскап Габар Пінтэр не выключае візіту Папы Рымскага ў Беларусь. Прычым у “недалёкай будучыні”. У сераду архіепіскап выступаў з прамовай на адкрыцці новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Таксама адзначаліся 25-я ўгодкі з часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам.

Як інфармуе БЕЛТА, Габар Пінтэр выказаў спадзяванне, што прысутныя збяруцца з больш важнай нагоды — візіту пантыфіка. Калі Папа Францішак зможа наведаць Беларусь і асабіста адчуць дабрыню і гасціннасць беларускага краю.

У апошняе дзесяцігоддзе тэма магчымага візіту ў Беларусь Папы Рымскага неаднаразова трапляла ў СМІ.

Летам 2008 года кіраўнік Беларусі перадаў запрашэнне Папу Рымскаму Бенедыкту XVI наведаць Беларусь. Вясной 2009-га з’явілася інфармацыя пра планы Аляксандра Лукашэнкі арганізаваць у Беларусі сустрэчу пантыфіка і маскоўскага патрыярха. У красавіку 2012-га Лукашэнка адзначыў падчас сустрэчы з тагачасным апостальскім нунцыем у нашай краіне Клаўдзіё Гуджэроці, што “недалёкі той дзень, калі і Папа Рымскі зможа сустрэцца ў Беларусі са сваімі прыхільнікамі”. У жніўні 2016 года Папа Францішак пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь. Гэтую вестку перадаў якраз апостальскі нунцый Габар Пінтэр. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што было б добра арганізаваць у Мінску гістарычную сустрэчу кіраўнікоў Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі