Падняць белы сцяг? У Ватыкане пракаментавалі заклік Папы Рымскага да украінцаў

Папа Рымскі

Папа Рымскі / Vatican Media

Прэс-служба Ватыкана патлумачыла заклік Папы Рымскага падняць белы сцяг. Тут кажуць, што Францішак ні ў якім разе не меў на ўвазе, што Украіна мусіць капітуляваць.

Па словах кіраўніка прэс-службы Ватыкана Матэа Бруні, вобраз "белага сцяга" пантыфік ужыў як сінонім перамірʼя, якога можна дасягнуць перамовамі. А на тое, каб сесці за стол перамоваў, патрэбная мужнасць.

— У іншым месцы інтэрвʼю, гаворачы пра іншую канфліктную сітуацыю (але маючы на   ўвазе любую ваенную сітуацыю) Папа заявіў: "Перамовы ніколі не зʼяўляюцца капітуляцыяй", — дадае Бруні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі