Апублікаваныя скандальныя відэафрагменты допытаў маладафронтаўца Шаўрова
Апублікаваныя скандальныя відэафрагменты допытаў маладафронтаўца Філіпа Шаўрова. У студзені 25-гадовы актывіст размаляваў чырвонай фарбай рукі помніку Пушкіна ў Мінску, нанёс выяву бел-чырвона-белага сцягу на помнік загінулым міліцыянерам, надпіс “1937” на плоце насоснай станцыі ў Бараўлянах. Яго абвінавачваюць у хуліганстве. У міліцыю Шаўроў з'явіўся сам. Маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 16 красавіка праваабарончыя арганізацыі прынялі сумесную заяву, у якой запатрабавалі вызвалення Філіпа Шаўрова і спынення крымінальнай справы. Яго прызналі палітычным зняволеным.
Відаць, якраз прызнанне маладафронтаўца палітвязнем і "падштурхнула" невядомых аўтараў да падрыхтоўкі матэрыяла, які кампраметуе не толькі Шаўрова, але і шматлікіх апазіцыянераў, пра якіх ён распавядае на відэа. Артыкул на сайце sb.by падпісаны "Аддзел журналісцкіх расследаванняў". Пакуль незразумела, ці гэта проста інфармацыйны ўкід, ці ён будзе мець пэўныя наступствы для асоб, пра якіх аператыўнікам распавёў затрыманы маладафронтавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.