Арганізатары Дня Волі апублікавалі фінансавую справаздачу
Арганізатары святкавання Дня Волі каля Опернага тэатра ў Мінску апублікавалі фінансавую справаздачу па выкарыстаных грошах. Яна абнародаваная ў блогу Эдуарда Пальчыса 1863x.com.
Паведамляецца, што краўдфандынг дазволіў сабраць амаль 54 000 рублёў.
Выдаткі размеркаваныя наступным чынам:
сцэна, гук, экран, генератары і г.д. — 24 000 рублёў;
тэхнічныя патрэбы музыкаў і музычны складнік — 6240 рублёў;
друк прома-прадукцыі, друк банэраў, рэклама ў сацсетках, выраб відэаролікаў і г.д. — 8783 рубля;
прыбіральні — 5105 рублёў;
ахова, арганізацыя фудкорта, харчаванне валанцёраў, інфацэнтр, арэнда рацый, бэйджы і г.д. — 2809 рублёў;
мерапрыемствы перад Днём Волі — 2400 рублёў;
дапамога ў правядзенні свята ў рэгіёнах — 1635 рублёў;
падаткі, камісіі і г.д. — 2945 рублёў;
аплата працы каманды #БНР100 — 0 рублёў.