Арганізатары фэста Viva Braslav паведамілі пра яго адмену
![Арганізатары фэста Viva Braslav паведамілі пра яго адмену](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/braslau-1706.jpg.webp?itok=mj80U4NK)
Фэста Viva Braslav сёлета не будзе. Арганізатары вырашылі перанесці яго на 2021 года. Сваё рашэнне яны тлумачаць мноствам знешніх фактараў, а таксама пандэміяй COVID-19, якая працягваецца ў свеце.
Наступны Viva Braslav Open Air пройдзе з 22 па 25 ліпеня 2021 года.
Квіткі ўсіх катэгорыяў, набытыя на сёлетні фэст, будуць сапраўдныя і ў 2021 годзе. Абменьваць іх не трэба.
Арганізатары абяцаюць прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць увесь лайн-ап на 2021 год і дапоўніць яго новымі імёнамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.