Арына Сабаленка захавала другое месца ў рэйтынгу WTA
Арына Сабаленка / Eurosport.com
Тэнісістка Арына Сабаленка засталася на другім радку рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Топ спартсменак быў абноўлены ў панядзелак.
На мінулым тыдні беларуска выйграла толькі адзін матч на турніры ў Маскве, праз што страціла 365 рэйтынгавых балаў. Усяго ў актыве Сабаленкі 6750 балаў.
Вікторыя Азаранка апусцілася на адну пазіцыю — цяпер яна займае 27-е месца рэйтынгу (2201 бал). Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 86-м радку (850), Вольга Гаварцова — на 134-м (567).
Узначальвае рэйтынг WTA па-ранейшаму аўстралійка Эшлі Барці (9076 балаў), трэцяе месца займае чэшка Караліна Плішкава (5320).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.