Азаранка атрымала чарговую перамогу на "Australian Open"

У чацвер у другім раўндзе беларуская тэнісістка абыграла чэшку Барбару Захлававу-Стрыкаву (84-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:1, 6:4.



Нагадаем, што Вікторыя Азаранка ў апошнія два гады перамагала на "Australian Open".
 

Беларуска Вольга Гаварцова (98-ы радок у рэйтынгу) аказала супраціўленне пятай ракетцы свету, польцы Агнешцы Радваньскай толькі ў другім сэце — 0:6, 5:7.

Адзначым, што Максім Мірны і Міхаіл Южны выйшлі ў другі раўнд парнага разраду "Australian Open". Беларуска-расійскі тандэм перамог амерыканца Нікаласа Манро і аргентынца Гарацыё Себаласа — 6:3, 7:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі