Азаранка выйграла стартавы паядынак на турніры ў Таронта

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / beinsports.com

Вікторыя Азаранка выйграла стартавы паядынак (1/32 фіналу) на турніры ў Таронта. Беларуская тэнісістка ўпэўнена перамагла расіянку Анастасію Паўлючэнкаву — 6:2, 6:2. Азаранка — 19-я ракетка свету, Паўлючэнкава — 29-я.

Наступная саперніца Вікторыі Азаранка — Грэт Мінэн (74) з Бельгіі. Яны згуляюць у чацвер. У 1/16 фіналу пачне выступленне на турніры Арына Сабаленка (3). Яе саперніца вызначыцца пазней.

Азаранка стала першай тэнісісткай, якая атрымала 150 перамог запар на турнірах WTA-1000. У яе цяпер на 18 перамог больш, чым у Агнешкі Радваньскай (132) з Польшчы, якая займае другое месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі