Азаранка заявілася на тэнісныя турніры, якія пройдуць у траўні ў Еўропе

Азаранка заявілася на тэнісныя турніры, якія пройдуць у траўні ў Еўропе

Вікторыя Азаранка заявілася на тэнісныя турніры, якія пройдуць у траўні ў Еўропе. Як інфармуе сайт tennis.life, маюцца на ўвазе турніры ў Мадрыдзе (ён пачнецца 7 траўня), у Рыме (14 траўня) і ў Парыжы (адкрыты чэмпіянат Францыі, ён стартуе 27 траўня). З часу вяртання на корт пасля працяглага перапынку беларуска выступала толькі ў ЗША. Можна меркаваць, што ўсе праблемы са справай аб апецы над сынам Леа ўжо вырашаны, і Вікторыя можа з ім выехаць з ЗША ды прыехаць у Беларусь.

Як паведамляла Еўрарадыё, Вікторыя Азаранка паспяхова выступае на турніры ў Маямі. 29 сакавіка яна сустрэнецца ў паўфінале з амерыканкай Слоан Стывенс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі