Азаранка знялася з яшчэ аднаго турніру
Вікторыя Азаранка апошнім часам нярэдка здымаецца з турніраў
Вікторыя Азаранка не паедзе ў Пекін. Яна знялася з яшчэ аднаго турніру, на гэты раз WTA-1000 у Кітаі, піша "Трыбуна". Раней беларуская тэнісістка скардзілася на дыскамфорт у плячы і частыя мігрэні. Яна знялася з турніраў у Цынцынаці і Гвадалахары.
У абноўленым сусветным рэйтынгу Азаранка займае 23-е месца, яна страціла чатыры радкі. А лідыруюць па-ранейшаму Іга Свёнтак з Польшчы і Арына Сабаленка з Беларусі. Сабаленка ў Пекін прыехала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.