Азаранка згуляла дабрачынныя матчы ў Мадрыдзе (фота)

Азаранка згуляла дабрачынныя матчы ў Мадрыдзе (фота)

Вікторыя Азаранка згуляла дабрачынныя матчы ў Мадрыдзе. Беларуская тэнісістка выступіла ў адной камандзе з Крысцінай Младзенавіч, Рышарам Гаске і Фелісіяна Лопесам. Іх сапернікамі былі Сімона Халеп, Карла Суарэс-Навара, Хуан Марцін Дэль Потра і Джэк Сок.

Як інфармуе "Прессбол", Азаранка на тай-брэку саступіла Суарэс-Навара ў адзіночным паядынку, а ў рашаючым матчы ў міксце святкавала перамогу ў пары з Лопэсам над дуэтам Дэль Потра/Халеп. Фота і відэа з'явілася ў сацыяльных сетках.

Як вядома, 5 траўня ў Мадрыдзе стартуе тэнісны турнір катэгорыі "Прэм'ер" і ў ім паўдзельнічае Вікторыя Азаранка. Яна ўпершыню выехала за межы ЗША разам з сынам — суды аб апецы над ім скончыліся на яе карысць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі