Babyshambles вяртаюцца з новым сінглам (слухаць)
Музыкі публікуюць першы трэк з будучага альбома “Sequel To The Prequel”.
Трэк “Nothing Comes To Nothing” які анансуе выхад трэцяга альбома брытанскага гурта Babyshambles афіцыйна ў якасці сінгла выцдзе толькі 26 жніўня, але паслухаць песню можна ўжо цяпер. А сам альбом пад назвай “Sequel To The Prequel” убачыць свет 2 верасня.
Альбом запісваўся Парыжы, дзе Піт Доэрці апошнія некалькі гадоў хаваецца ад брытанскіх папарацы. Апошнім часам ён змагаўся з нарказалежнасцю, запісваў сольныя альбомы і працаваў з іншымі музыкамі.
Ходзяць чуткі, што ў запісе альбома Babyshambles ўдзельнічаў вядомы у мінулым акцёр Макалей Калкін. ”Sequel To The Prequel” стане паслядоўнікам пласцінкі 2007-га года “Shotter's Nation”.
Пакуль жа Babyshambles публікуюць трэк-ліст будучай пласцінкі і плануюць брытанскі тур, які стартуе 4 верасня.
Трэк-ліст альбома:
“Fireman”
“Nothing Comes To Nothing”
“New Pair”'
“Farmer’s Daughter”
“Fall From Grace”
“Maybeline”
“Sequel To The Prequel”
“Dr. No”
“Penguins”
“Picture Me In A Hospital”
“Seven Shades Of Nothing”
“Minefield”
Фота: guardian.co.uk