Мінскі “Concordia Chor” заспяваў у Варшаве (фота)
5 ліпеня ў варшаўскім амфітэатры Старой Парахоўні адбыўся заключны канцэрт праекту One Voice.
У гэты вечар хоры "Concordia Chor" з Мінску пад кіраўніцтвам Святланы Задрэйка, "Вервичка" з Львова і "Sienna Gospel Choir" з Варшавы аб'ядналіся, каб разам праспяваць абраныя творы класічнай, сакральнай музыкі.
Да сумеснага выступу хоры рыхтаваліся на працягу 10 дзён. За гэты час беларусы, украінцы і палякі змаглі прыняць удзел у шэрагу практычных заняткаў па вакале і сцэнічным майстэрстве, а таксама праслухаць лекцыі вядомых музыкаў.
One Voice — гэта міжнародны праект моладзевага абмену ў галіне культуры і мастацтва, галоўнай тэмай якога з’яўляецца дыялог паміж рэлігіямі. Удзельнікамі праекту з’яўляецца група з 30 маладых людзей з Беларусі, Польшчы і Украіны, якія спяваюць ў пратэстанцкім, праваслаўным і каталіцкім царкоўных хорах.