У Stereophonics новы кліп (глядзець)
Яго аўтарам стаў лідар гурта Кэлі Джонс.
Валійскія рокеры Stereophonics выпуcцілі новы відэаролік на песню “We Share The Same Sun”. Яна стала чацвёртым сінглам з выдадзенага гэтай вясной альбома “Graffitti On The Train”. Аўтарам відэа выступіў фронтмэн калектыва Кэлі Джонс, які зараз займаецца экранізацыяй песень Stereophonics. Ён з’яўляецца таксама аўтарам відэакліпаў “In a Moment”, “Indian Summer” і “Graffiti on the Train”. Дарэчы, Кэлі Джонс яшчэ і спрадзюсаваў апошнюю пласцінку. Да таго ж, альбом стаў апошняй працай у складзе каманды барабаншчыка Хаўера Вейлера, які граў у Stereophonics 7 гадоў. Напачатку 2013 яго замяніў Джэймі Морысан — удзельнік The Noisettes. Зараз квартэт калясіць па Еўропе ў падтрымку апошняй пласцінкі.
Фота: www.telegraph.co.uk