Massive Attack перапелі Янку Дзягілеву і “Гражданскую оборону”
Брыстольцы выканалі песні “Всё идёт по плану” і “Печаль моя светла” па-руску на канцэрце ў Манчэстары ў межах Манчэстарскага міжнароднага фэсту.
“Печаль моя светла” — песню Дзягілевай, у якой утрымліваецца нецэнзурная лексіка, Massive Attack спелі ў дуэце з шатландскай спявачкай Элізабет Фрэйзер.
Фэст працягнецца да 13 ліпеня, і Massive Attack яшчэ не раз выйдуць на яго сцэну. Дарэчы, сёлетняе шоў каманды з’яўляецца сумесным праектам фронтмэна гурта Роберта дэль Наі і рэжысёра Адама Керціса: адна з гісторый у яго фільме, які суправаджае выступ брыстольцаў прысвечаная лідару “Гражданской обороны” Ягору Летаву і яго сяброўцы Янцы Дзягілевай.
Фота: www.pointblankonline.net