Баскетбалісты "Мінска" працягваюць абнаўляць антырэкорды — 28-е паражэнне запар

"Мінск" — "Уралмаш"

"Мінск" — "Уралмаш" / vk.com/bc_uralmash

Баскетбалісты "Мінска" працягваюць абнаўляць антырэкорды, у іх ужо 28-е паражэнне запар. У аўторак у другім матчы другога этапу Адзінай лігі ВТБ яны прайгралі на сваёй пляцоўцы "Уралмашу" з Екацярынбурга — 77:89 (17:18, 25:29, 19:13, 16:29).

"Уралмаш" трэніруе былы галоўны трэнер "Мінска" Расціслаў Вяргун. Ён сышоў з беларускага клуба ў снежні 2023-га пасля 16 паражэнняў запар. У выніку на першым этапе "Мінск" прайграў усе 26 матчаў. На другім этапе, на якім мінчукі гуляюць з слабейшымі камандамі лігі, гэтая сумная серыя працягваецца.

Трэцяга сакавіка "Мінск" згуляе ў Саратаве з "Аўтадарам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі