Пасля 16 паражэнняў запар галоўны трэнер "Мінска" пайшоў у адстаўку
Расціслаў Вяргун (справа) назірае за гульнёй баскетбалістаў "Мінска"
Пасля 16 паражэнняў запар галоўны трэнер баскетбольнага клуба "Мінск" Расціслаў Вяргун пайшоў у адстаўку. Кантракт з ім скасавалі "па пагадненні бакоў", паведамляе клубная прэс-служба. Вяргун працаваў з камандай з 2019 года. Сёлетні сезон у Адзінай лізе ВТБ стаў сапраўднай катастрофай — прайграныя ўсе матчы. І, відаць, у спартыўных чыноўнікаў скончылася цярпенне.
Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера "Мінска" прызначаны Аляксей Сухавецкі, які раней уваходзіў у штаб каманды ў якасці асістэнта Расціслава Вяргуна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.