"Басовішча" аб'явіла пра візавую падтрымку наведвальнікам
Фестываль "Басовішча-2017" аб'явіў пра візавую падтрымку наведвальнікам. Па словах адной з арганізатарак фэста Лідзіі Пякарскай, усе жадаючыя атрымаць бясплатную візу на фэст мусяць запоўніць адмысловую анкету да 30 чэрвеня.
Сёлета фэст пройдзе 14-15 ліпеня. Яго хэдлайнерамі стануць The Superbullz, "Дай Дарогу!", Akute і "Вагоновожатые", таксама выступяць сербы Neozbiljni pesimisti, палякі Łona i Webber, польскія беларусы ILO&friends, беларусы Re1ikt, "НагУаль",Naviband, Stary Olsa, Vuraj і іншыя. У конкурсе маладых выканаўцаў пазмагаюцца BarRokka, Leibonik/Башлыкевіч, SnopSnoŭu, Teleport.