Беларусь аказалася на пятым месцы ў свеце па колькасці затрыманых журналістаў

На 1 снежня за кратамі па ўсім свеце знаходзіліся 293 журналісты / CPJ​
На 1 снежня за кратамі па ўсім свеце знаходзіліся 293 журналісты / CPJ​

У 2021 годзе за кратамі па ўсім свеце апынулася каля 300 журналістаў, аб гэтым гаворыцца ў дакладзе Камітэта па абароне журналістаў (CPJ). Арганізацыя месціцца ў Нью-Ёрку.

Паводле звестак CPJ, на 1 снежня за кратамі знаходзіліся 293 журналісты. І такой вялікай колькасці арыштаваных прадстаўнікоў СМІ эксперты Камітэта яшчэ ні разу не бачылі. Акрамя таго, у 2021-м былі забітыя 24 журналіста.

Самая вялікая колькасць затрыманых журналістаў — у Кітаі (50). Беларусь у гэтым антырэйтынгу знаходзіцца на пятым месцы — пасля Кітая, М'янмы, Егіпта і В'етнама. У дакладзе гаворыцца, што ў Беларусі ў няволі знаходзіцца 19 прадстаўнікоў медыя, але, паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, ужо больш.

У дакладзе CPJ гаворыцца, што Аляксандр Лукашэнка "паказаў, як мала ён клапоціцца пра грамадскую думку, і як шмат клапоціцца пра тое, каб застацца ва ўладзе". У якасці прыкладу прыводзіцца інцыдэнт з самалётам кампаніі Ryanair. Яго пасадзілі ў Мінску, адзначаецца ў дакладзе, каб арыштаваць журналіста Рамана Пратасевіча.

У дакладзе таксама згадваецца справа спартовага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, якому пагражае да 4 гадоў зняволення па абвінавачанні ў "масавых беспарадках".

Між тым напярэдадні стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго беларускага журналіста — рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі