Абаранілі Еўропу? Усё пра пасадку самалёта Ryanair у Мінску

"Па супадзенні", на самалёце, які "ратавалі", апынуўся журналіст Раман Пратасевіч
"Па супадзенні", на самалёце, які "ратавалі", апынуўся журналіст Раман Пратасевіч

Самалёт ірландскай кампаніі Ryanair вылецеў раніцай 23 траўня з Афін і павінен быў прызямліцца ў Вільні. Але над Беларуссю борт нечакана развярнуўся ў бок Мінска. Што наогул і як адбылося — Еўрарадыё складае храналогію падзей.

"Беларусь абараніла Еўропу"

Каля 13:00 у тэлеграм-канале блогера Антона Матолькі (прызнаны экстрэмісцкім) з'явілася інфармацыя пра пасадку ў Мінску борта Ryanair. Неўзабаве пачалі з'яўляцца паведамленні аб машынах МНС і хуткіх каля аэрапорта, але дзяржорганы па-ранейшаму маўчалі. Калі верыць афіцыйным дадзеных, самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у 13:15.

У 14:30 праўладны тг-канал "Пул першага" выпускае гучнае паведамленне з загалоўкам "Беларусь абараніла Еўропу". Цытуем: "Паступіла інфармацыя пра замініраванне самалёта. І хоць па скрыншоце маршруту відаць, што борт быў амаль над мяжой, звярнуліся да Минска, каб прынялі самалёт. Тут жа аб сітуацыі далажылі прэзідэнту. Лукашэнка даў безагаворачную каманду: самалёт разварочваць і прымаць".

“І важна: да Вільні было ляцець адназначна бліжэй. Але звярнуліся менавіта да Мінска", — піша "Пул Першага". Гэта сапраўды важна: пазней прапагандысты зменяць сваё меркаванне. 

ДзяржСМІ перастаюць ставіць рэмарку "інфармацыя не пацверджаная" да паведамленняў аб затрыманні Пратасевіча бліжэй да 16:00. Тады ж прапаганда пачынае раскручваць версію пра нібыта канфлікт на борце самалёта (пазней ніхто з пасажыраў не пацвярджае гэтую інфармацыю) і версію аб мініраванні.

Дзяржаўныя органы больш падрабязнай інфармацыі аб затрыманні Пратасевіча не даюць. Таксама няма дадзеных аб тым, дзе ён знаходзіцца.

Тыдзень таму Раман суправаджаў у Афіны Святлану Ціханоўскую, якая знаходзілася там з афіцыйным візітам. Бацькі хлопца распавялі, што ён не афішаваў, што збіраецца застацца там яшчэ на тыдзень.

Міжнародная рэакцыя

Дзяржпрапаганда сцвярджае, што прыняць самалёт папрасілі "Афіны і Вільнюс". Пры гэтым у Грэцыі тое, што здарылася, называюць авіяпірацтвам, у Літве — "агіднымі дзеяннямі". Не падобна на рыторыку тых, хто ўпрошваў прыняць самалёт у Мінску.

Ryanair паведамляе: інфармацыя аб магчымым мінаванні паступіла ад беларускіх дыспетчараў. Пазней дарадца прэзідэнта Літвы дадае: борт суправаджаў не толькі знішчальнік МіГ-29, але і ўдарны верталёт Мі-24.

Защитили Европу? Всё о посадке самолёта Ryanair в Минске

Сітуацыю краіны ЕС разглядаюць на саміце Еўрасаюза 24 траўня. Першапачаткова беларускай тэмы ў парадку не было, але на тое, як "Беларусь абараніла Еўропу", заходнім краінам даводзіцца рэагаваць. У Літве і Польшчы па факце прымусовай пасадкі самалёта ў Мінску пачаты разбор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі