Беларусь і Кітай дамовіліся пра бязвізавы рэжым

Беларусь і Кітай дамовіліся пра бязвізавы рэжым

Беларусь і Кітай падпісалі міжурадавая пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў. Як перадае БЕЛТА, дакумент з’явіўся па выніках перамоваў Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Ад імя беларускага боку подпіс пад гэтым пагадненнем паставіў міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Таксама былі падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў іншых сферах, у тым ліку рамачнае пагадненне аб выдачы Беларусі льготнага крэдыта на высокатэхналагічны праект у АПК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі