Беларусь прапануе пераасэнсаваць "Усходняе партнёрства"

Пра гэта заявіла намесніца кіраўніка МЗС Алена Купчына ў рамках пленарнай дыскусіі на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Яна адбылася ў Баку ў рамках чацвёртага раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў Усходняга Партнёрства, перадае interfax.by

Акрамя таго, намесніца міністра зрабіла асаблівы акцэнт на неабходнасці наладзіць дыялог і ўзаемадзеянне паміж Мытным саюзам (будучым Еўразійскім эканамічным саюзам) і Еўрапейскім саюзам для стварэння адзінай эканамічнай прасторы паміж Лісабонам і Уладзівастокам. 

Адбыліся таксама працоўныя сустрэчы Купчыной з еўракамісарам па пашырэнні і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле і намесніцай Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід. Падчас іх абмяркоўвалася, у тым ліку, развіццёе адносінаў паміж Беларуссю і ЕС. 

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі