Беларус стаў лаўрэатам французскай прэміі за абарону правоў чалавека
Беларускі праваабаронца Леанід Судаленка ўганараваны прэміяя Французскай рэспублікі "Свабода — Роўнасць — Братэрства" за 2018 год. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Нацыянальная кансультацыйная камісія па правах чалавека Францыі павіншавала лаўрэата з прэміяй і запрасіла яго на цырымонію ўзнагароджання. Яна пройдзе 10 снежня ў Парыжы, у Міністэрстве юстыцыі. Уручаць прэмію будуць міністр юстыцыі Ніколь Белубе і прэзідэнт няўрадавай арганізацыі CNCDH Крысціна Лазергес. Акрамя таго, запланаваная сустрэча ў міністэрстве замежных спраў Францыі.
Да віншаванняў лаўрэату далучылася амбасада Францыі ў Беларусі. Амбасадар Дыдзье Канес асабіста запрасіў яго абмяняцца думкамі падчас сумеснай вячэры.
Штогод 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека Нацыянальная кансультацыйная камісія па правах чалавека Францыі узнагароджвае пяць праваабарончых арганізацый або асобных чалавек з розных краін свету. Так яна адзначае іх унёсак у абарону правоў чалавека.