Беларусь — Японія — 1:0 (відэа)
У аўторак у Жодзіне прайшоў таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Японіі.
Каманда Георгія Кандрацьева выступала ў наступным складзе: Верамко, Вераціла, Радзькоў, Вярхоўцаў, Бардачоў (Трубіла, 46), Кісляк, Цігараў (А. Валадзько, 46), Калачоў (Бага, 88), Брэсан (Крывец, 70), Сітко (Пуціла, 46), Карніленка (Радзівонаў, 46).
Адзіны гол на 44-й хвіліне прыгожым ударам здалёк забіў Ян Цігараў.
Адзначым, што на матчы прысутнічалі 3250 гледачоў.
Фота — БЕЛТА